Фестываль беларускай традыцыі і культуры #ПаБУЛЬБЕ
17.09.2024💥Удзел у гарадскім фестывалі беларускай традыцыі і культуры #ПаБУЛЬБЕ🥔 стаў для нашай установы адукацыі добрай традыцыяй.
💥 Сёлета творчы калектыў школы прадставіў на суд журы мерапрыемства арыгінальны праект “Бульба па-пяснярскі”.
Яго ідэя простая, як і ўсё геніяльнае))): абарону страў, прыгатаваных навучэнцамі і іх бацькамі з бульбы, аднаго з сімвалаў Беларусі, праводзіў іншы сімвал нашай краіны, але ўжо музычны - ВІА «Песняры», які сёлета святкуе 55-годдзе з дня заснавання.
💥У ролі «песняроў» выступілі адзінаццацікласнікі Кірыл Андрушкевіч (саліст), а таксама Максім Цынкевіч і Яўген Кавалёў (музыкі). Яны выканалі нятленны хіт "Рушнікі".
💥Выступленне хлопцаў суправаджаў «жывы» кліп: сюжэт песні разварочваўся прама перад гледачамі. Алёнай стала навучэнка 10 «А» класа Нэлі Чычына, а Янку сыграў дзевяцікласнік Іван Філіповіч.
💥Інтэрактывам для гледачоў стала «жывое» караоке, якое ўвасобілі сямікласніцы Юлія Медунецкая і Ксенія Спарыш.
💥 Вынік выступлення падвяла вядучая нумару Аліна Пузанкевіч:
- Выдатна! Адзнака 10 з 10!
І зараз надыходзіць самы важны момант: мы прэзентуем вам нашу пяснярскую страву! Гэта бульба па -пяснярскі!
Рацэпт вельмі просты:
• Бульбу сабраў Ясь, пасля таго, як скасіў канюшыну!
• Мука такая ж смачная, як “Мой родны кут”!
• Алей бралі “В Вологде где-где -где, в Вологде где»!
• Зеляніна з “Белавежскай пушчы”!
• Гародніна саспела «За полчаса до весны»!
Спрабуйце, калі ласка, і абавязкова вазьміце бярозавы сок!
💥Такім чынам, музыка з'яўляецца важнай часткай беларускай культуры, дапамагае захаваць нацыянальную ідэнтычнасць, перадаваць гісторыю і традыцыі народа, а таксама злучаць людзей розных пакаленняў!
💥Кампетэнтнае журы ўзнагародзіла творчы калектыў школы за ўдзел у гарадскім фестывале беларускай традыцыі і культуры #ПаБУЛЬБЕ🥔дыпломам II ступені і памятным падарункам!!!!