21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2024

💙21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. Дзень быў устаноўлены ЮНЭСКА ў 1999 годзе з мэтай спрыяць моўнай і культурнай разнастайнасці ды шматмоўю, дзеля захавання моў, якія апынуліся на мяжы знікнення – каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іхуспомнілі.
💙У гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш. 💙Для нашага народа родная мова – беларуская. Яна прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі беларуская мова ледзь не знікла.
💙Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, па дадзеных апошняга перапісу насельніцтва беларускую мову лічаць роднай большасць грамадзян краіны.
💙21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, у школе адбылася акцыя “Размаўляем па-беларуску”.
💙💙Цікавыя факты пра беларускую мову:💙💙

💙толькі ў беларускай мове ёсць літара Ў;

💙для беларускай мовы не характэрны дзеепрыметнікі цяперашняга часу ( напрыклад, сплючы чалавек);

💙 У беларускім алфавіце 32 літары (няма літар Щ і Ъ, але ёсць апостраф).

Ведайце, любіце і шануйце родную беларускую мову!!!

Ещё в этом разделе