Праграма “Шырокая Масленіца”

16.03.2024

☀️Фальклорная праграма “Шырокая Масленіца” адбылася ў школе 16 сакавіка.
☀️Усе класы, ад малодшых да ўстарэйшых, прадставілі святочны гандаль - піражкі і печыва, цацкі і сувеніры і, вядома ж, бліны.
☀️Вядучымі мерапрыемства сталі настаўніца англійскай мовы Дар’я Дзмітрыеўна Багдзевіч і настаўнік геаграфіі Ягор Аляксандравіч Сілуянаў.
☀️Актыўнымі ўдзельнікамі свята сталі валачобнікі, якія дапамагалі праганяць Зіму, - вучні 9 класа Дана Любачка, Ягор Саўко, Юліана Білевіч, Мацвей Ерафееў, Карына Конанава, Мікіта Моўчан, Маргарыта Дзяркач і адзінадцацікласнік Данііл Грынкевіч.
☀️Свята пачалося пасля невялікай апытанкі пра Масленіцу.
☀️Усе жадаючыя ўпаспаборнічаць у конкурснай праграме падзяліліся на 2 каманды - “Дранікі” і “Аладкі”.
☀️Выпрабаваннем на спрыт стаў конкурс “Запляці касу”.
☀️”Гарачы блін” - так называлася эстафета, дзе высвятлялася, хто самы хуткі.
☀️Рознакаляровыя птушачкі-летачкі прадэманстравалі ўменне кідаць.
☀️А лепш за другіх круцілі абруч першакласнікі - Алівія Васілеўская і Віктар Бельскі.
☀️Не абышлося на свяце і без традыцыйнай масленічнай забавы - перацягвання каната.
☀️Па-за конкурсам выступалі старшакласнікі, якім было прапанавана падняць над галавой 16-кілаграмовую гіру.
☀️Пераможцай конкурсу “Асілак” стаў вучань 9 класа Арцём Шарснёў, які падняў гіру ажно 25 разоў!
☀️Урачыстым момантам святочнай праграмы “Шырокая Масленіца” стала спаленне пудзіла Зімы.
☀️Ну што ж, бывай, Зіма!
☀️Прывітанне, Вясна!

Ещё в этом разделе