Прыём акцябрат у піянеры

05.04.2024

🔺 Урачысты збор, прысвечаны прыёму акцябрат у піянеры, адбыўся ў школе.

🔺На мерапрыемстве прысутнічалі адміністрацыя школы,члены ГА “БРСМ”, старэйшыя піянеры.

🔺Урачысты збор пачаўся з выхаду знаменнай групы ў складзе членаў ГА «БРСМ» Мацвея Харужага, і Данілы Кулагава і піянераў Ксеніі Разумовіч і Веранікі Бабіцкай.

🔺Пасля вымаўлення ўрачыстай клятвы чацвёртакласнікам былі павязаныя піянерскія гальштукі.

🔺Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць знакамітага выпускніка школы, Героя Савецкага Саюза Пятра Іванавіча Купрыянава, імя якога носіць піянерская дружына.

🔺 Ганаровае права ўскласці ў гонар загінулага героя Гірлянду Славы было дадзена членам ГА «БРПА», навучэнцам 9 класа Ягору Саўко і Мацвею Ерафееву.

🔺Старэйшыя члены школьнай ГА «БРПА», навучэнцы 7 класа Сафія Цыбульская, Вікторыя Акуліч, Міхаіл Ліпніцкі, Аляксандра Забеліна, Яраслаў Булаўскі, павіншавалі чацвёртакласнікаў з уступленнем у піянеры.

🔺Чацвёракласніцы Валерыя Сінюковіч, Юлія Бабарыка і Анастасія Халадцова прачыталі вершы аб піянерах Беларусі.

🔺Старшыня Савета дружыны Юлія Медунецкая і намеснік старшыні Савета дружыны Ксенія Спарыш пазнаёмілі рабят з Памяткай для піянераў, якая змяшчае правілы, якія павінны выконваць усе члены БРПА.

🔺Урачысты збор завяршыўся. Піянерская дружына імя Героя Савецкага Саюза Пятра Іванавіча Купрыянава папоўнілася новымі членамі, якія будуць вучыцца і працаваць на карысць роднай краіне.

Ещё в этом разделе